Т. У. МІХЕЙЧЫК, настаўніца музыкі, кіраўнік фальклорнага ансамбля «Крынічка» гімназіі № 1 г. Жодзіна. Пачатковае навучанне 2010/10
Багач
Фальклорнае свята у школе
Мэты: садзейнічаць узбагачэнню ведаў вучняў па культуры і традыцыях беларускага народа; пазнаёміць вучняў са святам «Багач»; паглыбіць веды пра беларускія народныя песні, прымаўкі і прыказкі, загадкі; выхоўваць любоў да зямлі продкаў, пачуццё нацыянальнай годнасці.Зала ўпрыгожана беларускімі ручнікамі, вянкамі з каласоў і кветак. Пасярод залы стаіць сноп жыта, упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі і кветкамі.
У залу ўваходзіць вядучы з багачом у руках.
Вядучы. Багач — старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых і азімай сяўбы, водгук язычніцкага свята земляробчага культу «бога сонца, бога дастатку і багацця».
Багачом называлі кошык з жытам і свечкаю. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых песень. Багач на свята насілі ў кожную хату. Згодна з павер’ем, ён забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Багач ставілі на працягу года ў доме гаспадара ў ганаровым куце пад абразамі.
Багач сімвалізуе дастатак, багацце, якое прыйшло да земляроба. На свята ладзілі ўрачыстаю вячэру: рабілі каўбасы, смажанае мяса, абавязкова бліны з маслам. Пачастунак ставілі і каля багача.
(Вядучы звяртае ўвагу на багач.)
А вы будзеце рады багачу?
Што ён вам прынясе?
Як жа вырасціць такое прыгожае збожжа?
Гульня «Маленькія зярняткі»
Пад музыку дзеці імітуюць, як спее жыта. У гэты час у залу ўваходзіць гаспадар.Гаспадар. Якая прыгожая ніўка! Пайду паклічу жней. Гэй, жнейкі, ходзь сюды!
Уваходзяць жнейкі з песняй «Па нашай ніўцы».
Жнейкі. Які прыгожы ўраджай! Ваша ніўка залатая, нашы сярпы вострыя.
Жыва, жыва — жаць!
Жыва, жыва —жыта!
Жыва, жыва — жніво!
Жыва, жыва —жыта!
Жыва, жыва — жніво!
Гульня «Першы сноп»
Жнеі падзяляюцца на дзве групы. Кожная з іх павінна хутчэй «нажаць жыта»: налавіць як мага больш дзяцей, якія не выбягаюць за межы «поля», і паставіць іх у адно месца, абвязаць ручніком, быццам бы зрабіць «снапы. Тая група жней, якая хутчэй зробіць «вялікі сноп», будзе пераможцам.Пасля гульні жнейкі бяруць у рукі багач і, перадаючы яго адна адной, па чарзе гавораць народныя прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя святу.
✓ Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку.
✓ Багач з агарода прагнаў ды ў гумно загнаў.
✓ На Багача ёсць хлеб і ў стагнача.
✓ Закончыш жніво ў пару — будзе што насіць у камору.
✓ Без працы пірагоў не есці.
✓ Без хлеба няма абеда.
✓ Праца чорная, а хлеб белы.
✓ Як будзе жыта, дык будзе й жытка!
✓ Багач з агарода прагнаў ды ў гумно загнаў.
✓ На Багача ёсць хлеб і ў стагнача.
✓ Закончыш жніво ў пару — будзе што насіць у камору.
✓ Без працы пірагоў не есці.
✓ Без хлеба няма абеда.
✓ Праца чорная, а хлеб белы.
✓ Як будзе жыта, дык будзе й жытка!
Вядучы. А хто з вас ведае прымаўкі ці прыказкі пра свята «Багач» ці звязаныя са зборам ураджаю? Бярыце багач і хуценька называйце іх.
Выходзяць дзеці, бяруць у рукі багач і, перадаючы яго адзін аднаму, па чарзе называюць прыказкі і прымаўкі. Потым разам са жнейкамі водзяць карагод вакол снапа жыта.
Вядучы.
Гаварыла нам поле шырокае,
Жыта ядронае:
— Жнейкі, жнейкі мае маладыя,
Сярпы залатыя.
Прыходзьце да мяне заўтра рана,
Каб я недажатым не стаяла.
Гаварыла нам поле шырокае,
Жыта ядронае:
— Не хачу я ў полі стаяць,
Апошнімі каласамі махаць.
А хачу ў полі стагамі,
А гумне капнамі.
Жыта ядронае:
— Жнейкі, жнейкі мае маладыя,
Сярпы залатыя.
Прыходзьце да мяне заўтра рана,
Каб я недажатым не стаяла.
Гаварыла нам поле шырокае,
Жыта ядронае:
— Не хачу я ў полі стаяць,
Апошнімі каласамі махаць.
А хачу ў полі стагамі,
А гумне капнамі.
Жнейкі па чарзе падыходзяць да снапа, папраўляюць кветкі і абвязваюць яго прыгожымі стужкамі.
Жнейка.
Радзі, божа, жыта.
Радзі і пшаніцу
На другое лета,
Лепшае за гэта.
Жнейка.
Радзі і пшаніцу
На другое лета,
Лепшае за гэта.
За гарою вецер вее.
Там наш татка жыта сее.
Ён жа сее і гаворыць,
Шаг уступіць, Бога моліць.
Жнейка.
Там наш татка жыта сее.
Ён жа сее і гаворыць,
Шаг уступіць, Бога моліць.
Зарадзі, Божа, гэтае жыта,
Мне і маім дзеткам на новае лета
Дай каласочкі, як і ражочкі,
А зярняткі, як жалудочкі.
Жнейка.
Мне і маім дзеткам на новае лета
Дай каласочкі, як і ражочкі,
А зярняткі, як жалудочкі.
Дзе шчырая праца — там густа,
А дзе лянота — там пуста.
Жнейка. Вядома ж, зямля, як талерка, — што пакладзеш, тое і возьмеш.А дзе лянота — там пуста.
Вядучы. А якія прылады працы вы ведаеце?
(Каля сцяны стаяць прылады працы: вілы, серп, граблі.)
Я буду вам загадваць загадкі, а вы павінны адказаць, аб якой прыладзе ідзе гутарка.
✓ Стаіць паніч дагары нагамі. (Вілы.)
✓ Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача. (Серп.)
✓ Адна матка 12 сыноў мае, на ўсе націскае. (Граблі.)
Вядучы. Што дапамагае ўраджаю хуценька расці? Адгадайце загадкі.✓ Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача. (Серп.)
✓ Адна матка 12 сыноў мае, на ўсе націскае. (Граблі.)
✓ Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля.)
✓ Вісіць сіта круглавіта, залатое, навітое. (Сонца.)
Вядучы. А што робіць гаспадар пасля таго, як сабраў жыта?✓ Вісіць сіта круглавіта, залатое, навітое. (Сонца.)
✓ Тысячы брацікаў звязаны,
Адным паяском падвязаны. (Сноп.)
✓ Б’юць яго цапамі,
Рэжуць нажамі,
За тое яго і лупяць,
Што ўсе вельмі любяць. (Хлеб.)
Адным паяском падвязаны. (Сноп.)
✓ Б’юць яго цапамі,
Рэжуць нажамі,
За тое яго і лупяць,
Што ўсе вельмі любяць. (Хлеб.)
Вядучы. Вось як здабываецца хлеб! Колькі патрэбна сіл, каб яго вырасціць, потым сабраць, абмалоць, завезці на млын, прасеяць муку, замясіць цеста — і толькі потым атрымаецца смачны бохан хлеба.
Скажыце, у якую пару збіраюць гародніну?
Так, дзеці, канец лета і восень — самая напружаная пара ў селяніна: трэба ўраджай сабраць, скласці ў сховішча. А што збірае гаспадар і ў якую пару года, паспрабуйце адгадаць.
Жнейкі па чарзе загадваюць загадкі.
✓ Царэўна ў няволі
У цёмнай каморы,
А косы на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква.)
✓ Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля.)
✓ На дварэ — зялёны,
А ў хаце — салёны. (Агурок.)
✓ Чырвоненькі пеўнічак
У зямельцы спявае. (Бурак.)
Вядучы (да жней). А зараз, госцейкі, маю загадку адгадайце.У цёмнай каморы,
А косы на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква.)
✓ Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля.)
✓ На дварэ — зялёны,
А ў хаце — салёны. (Агурок.)
✓ Чырвоненькі пеўнічак
У зямельцы спявае. (Бурак.)
Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць... (часнок).
Белы чарадзей:
Галава на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць... (часнок).
Танец-гульня
Полька з галоўкай часнаку на галаве. Той, хто лепш станцуе, атрымлівае прыз.Вядучы. А зараз самі паспрабуем сабраць ураджай.
Гульня «Збіраем рэдзькі»
Выбіраюцца Ясь і гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — «рэдзькі». Ясь выходзіць за дзверы.Гаспадар. Сядайце, «рэдзькі», на зямлю, адна да адной. Кожны няхай абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.
Паўтарайце за мной:
Мы на градцы сядзім,
Ды на сонейка глядзім!
Свяці, свяці, сонейка,
Каб нам было цёпленька!
Паклічу Яся, няхай збірае ўраджай. Ясь, вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчык.Ды на сонейка глядзім!
Свяці, свяці, сонейка,
Каб нам было цёпленька!
Ясь падыходзіць да «градкі» — да канца чаргі дзяцей — і рве «рэдзьку», якая сядзіць апошняй. Выцягнуўшы адну «рэдзьку», ідзе за другой і выцягвае яе з дапамогай выцягнутай «рэдзькі». Так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нічога не застанецца.
Жнейкі па радку чытаюць верш:
✓ Якая ж багатая восень,
✓ Усё ў яе ўдалося.
✓ Жыта ў трубу павялося.
✓ А авёс, як тын, парос.
✓ Ячмень палёг на пляцень.
✓ А пшаніца, як брусніца.
✓ А грэчка, як кветачка.
✓ Усё ў яе ўдалося.
✓ Жыта ў трубу павялося.
✓ А авёс, як тын, парос.
✓ Ячмень палёг на пляцень.
✓ А пшаніца, як брусніца.
✓ А грэчка, як кветачка.
Чуецца стук у дзверы.
Вядучы. Ой, нехта яшчэ ідзе! Адчынім дзверы. Хто гэта? Восень! Праходзьце, калі ласка, будзьце як дома. Давайце прывітаем Восень. (Усе разам.)
Восень, восень, у госці просім.
Восень.
Добры вечар у хату.
Хай вам жывецца
Заўсёды багата!
(Абсыпае ўсіх лісцем.)Хай вам жывецца
Заўсёды багата!
Прыскакала восень
На залатым канечку,
Ураджай багаты
Прывезла гаспадарочкам.
Дастаткам і радасцю
Людзей адарыла,
Ярка-жоўтым золатам
Усё наўкол пакрыла.
А ці ведаеце вы, дзеткі,
Якія-небудзь восеньскія прыкметы?
Калі ведаеце, то хуценька называйце
I добры прыз ад мяне атрымайце..
Дзеці называюць прыкметы.На залатым канечку,
Ураджай багаты
Прывезла гаспадарочкам.
Дастаткам і радасцю
Людзей адарыла,
Ярка-жоўтым золатам
Усё наўкол пакрыла.
А ці ведаеце вы, дзеткі,
Якія-небудзь восеньскія прыкметы?
Калі ведаеце, то хуценька называйце
I добры прыз ад мяне атрымайце..
Восень. А яшчэ былі такія прыкметы:
✓ калі каток памыецца і сцены шкрабае — на непагадзь, а на спіне качаецца — на добрае надвор’е;
✓ вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень;
✓ воблакі нізка сцелюцца — чакай халадоў;
✓ туманы на зямлю прылягаюць — пацяплее хутка;
✓ калі лісты на дрэвах моцна трымаюцца — абавязкова чакай позняй зімы.
Восень.
✓ вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень;
✓ воблакі нізка сцелюцца — чакай халадоў;
✓ туманы на зямлю прылягаюць — пацяплее хутка;
✓ калі лісты на дрэвах моцна трымаюцца — абавязкова чакай позняй зімы.
А цяпер каб вы не сумавалі,
Трэба, каб у конкурсе сябе паказалі.
Сёння мы будзем з вамі варыць восеньскі суп. Што трэба туды пакласці?Трэба, каб у конкурсе сябе паказалі.
Гульня «Восеньскі суп»
Выходзяць удзельнікі. Восень завязвае ім вочы, кожнаму дае торбачку. Высыпае бульбу, цыбулю, моркву, капусту і г.д. Дзеці павінны з закрытымі вачыма назбіраць як мага болей гародніны.Восень.
А цяпер ні на што не зважайце
I мой конкурс пачынайце!
Гульню можна паўтарыць некалькі разоў, каб змаглі пагуляць як мага больш дзяцей.I мой конкурс пачынайце!
Восень. Вось і сабралі мы сёння багаты ўраджай, зусім нічога не засталося на агародзе. Голадна птушкам і звярам. Давайце пакормім крыху зайчыка морквай!
Двое дзяцей з завязанымі вачыма ідуць да малюнкаў з зайчаняткамі, падрыхтаваных напярэдадні, і спрабуюць намаляваць у іх лапках моркву.
Вядучы.
Вось і працы канец,
Спляцём гаспадару вянец,
Самі карагодам станем,
Песню добру заспяваем.
Жнейка.
Спляцём гаспадару вянец,
Самі карагодам станем,
Песню добру заспяваем.
Дай жа, Божа, гэтай хаце,
Ніколі дрэннага не знаці.
Жнейка.
Ніколі дрэннага не знаці.
Ды яшчэ болей жаць і нажынаці!
Жнейка.
Каб было чым насяваці, абсяваці!
Усе жнейкі (разам).
А праз год новага Багача дачакаці.
Вядучы.
А ці можна ў вас
Дазволу папытаць,
Каб у гэтай хаце
Цудоўную польку паскакаць?
Дазволу папытаць,
Каб у гэтай хаце
Цудоўную польку паскакаць?
Дзеці, канешне, згаджаюцца і танцуюць разам са жнейкамі.
Пасля гэтага жнейкі адорваюць удзельнікаў свята смачнымі пачастункамі.